Унікальны Speed Dating у трамвайчыку

14 лютага, у Дзень закаханых, “Арт Сядзіба” ладзіць “Хуткія спатканні” ў трамваі.

Па сталіцы будзе ездзіць адмысловы трамвай, у якім будуць праходзіць хуткія спатканні. Трамвай праедзе ад Батанічнай да Зялёнага Лугу, а затым на Возера (на прыпынках трамвай не будзе спыняцца).

Speed Dating (Хуткія спатканні) — вечарына міні-спатканняў, падчас якіх у вас ёсць магчымасць пазнаёміцца і пакамунікаваць з цікавымі людзьмі.

Калі вы жадаеце пазнаёміцца, шукаеце сябра ці сяброўку, вас запрашаюць на хуткія спатканні.

10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго не ведаюць, будуць мець 5 хвілін, каб адно з адным перазнаёміцца ды паразмаўляць. Па выніках размоваў кожны зможа адзначыць, хто яму ці ёй спадабаўся, і калі сімпатыя будзе ўзаемная, “Арт Сядзіба” пра гэта паведаміць.

Падаць заяўку можна тут.

Тэлефон для сувязі: +375 25 996 93 76