United World Colleges чакаюць заявак ад беларусаў
- 22.12.2020

- 2021-2023
- 17.01.2021
- by.uwc.org
United World Colleges чакаюць заявак ад беларусаў на навучанне ў васьмі каледжах ў 2021-2023 гадах.
Паводле нацыянальнага камітэту UWC Belarus, сёлета Беларусь атрымала 8 стыпендый на 2021-2023 навучальны год.
У UWC вучні са 140+ краін свету жывуць і навучаюцца разам па сістэме міжнароднага бакалаўрыяту цягам 2 гадоў. Ты можаш стаць адным з іх у наступных каледжах:
- UWC Maastricht
- UWC Costa Rica
- UWC East Africa
- UWC Mostar
- UWC Dilijan
- UWC Changshu
- UWC Changshu
- UWC South East Asia
Хто можа ўдзельнічаць?
Конкурс адкрыты для кандыдатаў, якія:
- будуць мець 16 ці 17 поўных лет на 1 верасня 2021 года (пачатак навучання)
- маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі альбо пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай
- заяўку таксама могуць адправіць студэнты, якія на першым курсе ўніверсітэта ці на gap year, якія падыходзяць па ўзросце [16-17 поўных лет на 1 верасня 2021 года].
Ад кандыдатаў не чакаецца ідэальнае валоданне англійскай мовай.
Конкурс складаецца з двух тураў.
Тур першы: анлайн заяўка праз платформу. На сайце трэба стварыць свой акаўнт і выбраць падачу заяўкі праз Нацыянальны камітэт UWC. Тур другi: сумоўе ды актыўнасці.
Дэдлайн падачы заяўкі — 17 студзеня 2021 года.