Універсітэты Фландрыі запрашаюць у магістратуру

Урад Фландрыі прапануе 30-40 стыпендый на навучанне ў магістратуры для замежных студэнтаў.

Праграма была распрацавана для прасоўвання іміджу вну Фландрыі. Кандыдат не можа самастойна падаваць заяўку на ўдзел у праграме – гэта робіцца праз універсітэт кандыдата/кандыдаткі, якому трэба падпісаць пагадненне з адным з універсітэтаў Фландрыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучацца на дзённай форме ў сваім родным універсітэце;
  • мець высокі ўзровень паспяховасці і адпавядаць усім крытэрам абранага ўніверсітэта Фландрыі;
  • родны ўніверсітэт і ўнівер ва Фландрыі мусяць заключыць пагадненне;
  • паходзіць з любой краіны свету, апроч Бельгіі.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая заяўка;
  • копія пашпарта;
  • транскрыпт з адзнакамі з перакладам на ангельскую;
  • документ, які падцвярджае валоданне мовай;
  • матывацыйны ліст (1-2 старонкі);
  • 2 рэкамендацыйныя лісты ад прафесараў роднага ўніверсітэта;
  • копія дыплома з перакладам;
  • тры матывацыйныя прычыны (не менш за 150 словаў).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя выплочваецца на навучанне па ўсіх дысцыплінах і складае 8 000 еўра на год.

Дэдлайн – 30 красавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцей – тут.