Універы адчыняць дзверы для замежнікаў

Чэхія прапануе шмат стыпендый для студэнтаў-замежнікаў.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • студэнты ўніверсітэтаў альбо каледжаў;
  • выпускнікі;
  • PhD-кандыдаты,

якія жадаюць вучыцца або займацца даследваннямі ў чэшскіх ВНУ.

Перыяд праграмы – ад 2 да 10 месяцаў.

Стыпендыю можна выкарыстаць для навучання, навучальных візітаў, даследванняў, адукацыйных курсаў etc.

Як падацца

Намінаваць на стыпендыю і падаваць заяўку маюць права толькі кампетэнтныя інстытуцыі (звычайна дзяржаўныя агенцыі). Яны накіроўваюць дакументы ў Міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэхіі альбо ў Амбасаду Чэхіі за мяжой. Заяўкі, дасланыя наўпрост ад кандыдатаў, разглядацца не будуць.

Студэнты творчых спецыяльнасцей мусяць далучыць да заяўкі свае ўласныя працы (фотаздымкі, відэа, музычныя запісы і г.д.).

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі для бакалаўраў – 9 000 крон штомесяц, для магістрантаў – 9 500 крон. Акрамя гэтага, стыпендыяты атрымаюць магчымасць танна жыць у інтэрнаце.

Усе падрабязнасці шукайце на сайце.