Урад Аўстрыі жадае падтрымаць замежных студэнтаў

Федэральнае мiнiстэрства навукi, даследванняў, эканомiкi BMWFW i ЕЗ запрашаюць бакалаўраў, магiстрантаў  i PhD-студэнтаў падаць заяўку на навучанне ў Аўстрыi.

Да ўдзелу запрашаюцца нашчадкі людзей, якія падчас вайны былі выгнаныя на працу ў Нямеччыну, а таксама жыхароў краін, якія ў найбольшай ступені пацярпелі ад нацысцкага рэжыму (Беларусь уваходзіць у гэты сумны пералік).

Напрамкі вучобы:

  • натуральная навукі;
  • тэхнічныя навукі;
  • медыцына, валеалогія;
  • сельскагаспадарчыя навукі;
  • сацыяльныя навукі;
  • гуманітарныя навукі.
  • мастацтва.

Стыпендыi могуць выдавацца на перыяд да аднаго года. Кароткатэрмiновыя гранты (1 – 3 месяцы) маюць прыярытэт у перыяд са студзеня па чэрвень.

Патрабаваннi

Стыпендыi даступныя для:

  • нашчадкаў выгнаных на працу падчас Другой сусветнай вайны людзей;
  • людзей з краiн, якiя ў найбольшай ступенi пакутавалi ад нацысцкага рэжыму падчас Другой сусветнай вайны.

Абмежаваннi па ўзросту:

  • дактаранты – 40 гадоў i меней;
  • іншыя студэнты – 35 гадоў.

Цягам апошнiх 6-цi месяцаў да моманту падачы дакументаў кандыдаты не павiнны вучыцца альбо мець iншых даследванняў у Аўстрыi.

Як падацца

Неабходны да падачы пакет дакументаў:

  • запоўненая аплiкацыйная форма, якая ўключае аўтабiяграфiю (CV) i план праекту даследвання;
  • два лiсты рэкамендацыi ад унiверсiтэцкiх выкладчыкаў (без спецыяльнай формы);
  • “confirmation of supervision”;
  • скан пашпарту (апошнiя старонкi);
  • унiверсiтэцкi сертыфiкат аб сканчэнні бакалаўрыяту альбо магiстратуры ці пасведчанне аб залiчэннi ва ўнiверсiтэт;
  • рэлевантныя падцвержаннi для нашчадкаў выгнаных на працу людзей.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2016 года.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.