Уратаваць людзей без дому ў Лондане

Брытанская арганізацыя The Simon Community шукае валанцёраў з усяго свету, каб дапамагчы бяздомным Лондана.

Валанцёры будуць працаваць у адмысловым цэнтры і дапамагаць людзям, якія апынуліся без даху над галавой, знайсці дом і працу, а таксама падтрымліваць іх псіхалагічна.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост — ад 19 гадоў;
  • магчымасць пражыць 6 месяцаў у Брытаніі;
  • зацікаўленасць працай з бяздомнымі людзьмі.

Праграма адкрыта для падачы заявак цягам усяго года.

Як падацца

Каб атрымаць аплікацыйную форму, неабходна даслаць ліст на адрас info@simoncommunity.org.uk з просьбай пра заяўку. Пасля запоўніць яе і чакаць сваёй неверагоднай магчымасці.

Падрабязнасці можна даведацца тут.

Паводле 34travel.by

 

 

Глядзіце таксама: