Урбан-варкшоп ад Vulica Brasil

У 2017-ым годзе пад кіраўніцтвам двух куратараў, Lourenço Gimenes і Георгія Заборскага, адбыўся першы ўрбан-варкшоп фестывалю Vulica Brasil. Вынікам стаў генеральны план развіцця вуліцы, у межах якога быў распрацаваны цэлы альбом праектаў. Некаторыя з іх атрымалася рэалізаваць. І Парклет, і Ідэальны хмарачос, і Урбан-пляж ужо сталі гісторыяй вуліцы.

Але мінула два гады, і пакуль Vulica Brasil адпачывала, Кастрычніцкая вуліца падрасла, і цяпер яна прагне новых праектаў. З’явіліся новыя задачы, новыя месцы, якія патрабуюць нашай увагі.

Варкшоп адбудзецца пад кіраўніцтвам Мінскай урбаністычнай платформы пры куратарскай падтрымцы бразільскага архітэктара Лаўрэнса Жыменэса з архітэктурнага бюро FGMF (Сан-Паўлу). Удзельніцам і ўдзельнікам прапаноўваюць разам падумаць пра будучыню вуліцы Кастрычніцкай у межах урбаністычнай часткі Vulica Brasil.

На варшкопе вы будзеце шмат брэйнсторміць, фантаніраваць вар’яцкімі ідэямі, шукаць маленькія багі і вялікія правалы вуліцы, знойдзеце патэнцыйныя кропкі росту і ператворыце іх у паўнавартасныя праекты. Будзеце абмяркоўваць, маляваць, праектаваць — усё для таго, каб пад канец варкшопа вызначыць самыя класныя і самыя патрэбныя ідэі, якія будуць рэалізаваны ў межах Вуліцы.

Ва ўдзельнікаў будзе магчымасць:

  • Згенерыраваць новыя ідэі для вуліцы Кастрычніцкай;
  • Прынесці свае гатовыя ідэі і дапрацаваць іх пад кіраўніцтвам і з кансультацыяй спецыялістаў;
  • Знайсці каманду для рэалізацыі сваёй ідэі або стаць часткай упадабанага праекта;
  • Пры жаданні можна рэалізаваць свой праект у горадзе.

Калі: 4-5 траўня 2019

Дзе: Lo-Fi Customs (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16/3).

Удзел бясплатны, неабходна зарэгістравацца па спасылцы