Усходняе партнёрства: школа па сучасным становішчы і перспектывам

Пачынаецца прыём заявак на ўдзел у міжнароднай школе пра Ўсходняе парнёрства.

Калі: 27-31 жніўня 2018.
Дзе: Беларусь.

Школа прызначана для стварэння нэтворка маладых спецыялістаў, якія працуюць у сферы палітыкі Ўсходняга партнёрства. Мэта – паглыбіць веды пра Ўсходняе партнёрства сярод экспертаў, а таксама падрыхтаваць прапановы па яго паляпшэнню.

Удзельнікі прымуць удзел у праграме лекцый, дыскусій з вядучымі экспертамі і практыкамі з краін ЕС і Ўсходняга партнёрства, а таксама выканаюць практычныя заданні. Удзельнікі будуць працаваць над пошукам абласцей, якія прадстаўляюць агульны інтарэс, а затым падрыхтуюць сумесны план дзеянняў. Пад кіраўніцтвам прафесійных даследчыкаў удзельнікі будуць мець магчымасць ажыццявіць іх аналітычны праект, прысвечаны розным аспектах Усходняга партнёрства.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • маладыя даследчыкі і эксперты;
  • паходжанне з краін Еўразвязу альбо Ўсходняга партнёрства;
  • праца ў сферы міжнародных зносін, права, НГА, сацыяльных навук;
  • пажаданы ўзрост – ад 25 да 35 гадоў;
  • добрае валодвнне ангельскай мовай, веданне расейскай мовы пажадана.

Арганізатары: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Факультэт міжнародных зносін БГУ, Konrad Adenauer Foundation, Friedrich Ebert Foundation.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 ліпеня 2018.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць усе неабходныя выдаткі (пражыванне, праезд, віза).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.