Усе працы для ўсіх жанчын: валанцёрства ў грамадскай кампаніі БАПЖ

Беларуская арганізацыя працоўных жанчын (БАПЖ) запрашае валанцёрак, якія жадаюць далучыцца да кампаніі “Усе працы для ўсіх жанчын Беларусі”. Кампанія накіравана на прыцягненне ўвагі да праблемы спіса забароненых прафесій для жанчын і адвакацыі па адмене спіса.

Каго шукаюць:

  • неабыякавых да тэмы гендэрнай роўнасці і недапушчэння дыскрымінацыі
  • тых, хто гатовыя хутка выконваць працоўныя задачы
  • у каго ёсць навыкі відэа/аўдыё мантажа або жаданне гэтаму навучыцца.

Што трэба будзе рабіць:

  • дапамагаць у расшыфроўцы аўдыё файлаў (1-2 гадзіны) – інтэрв’ю, круглыя сталы па гендэрнай тэматыцы
  • дапамога ў каардынацыі мерапрыемстваў
  • камунікаванне з гераінямі

Заяўкі прымаюцца да 30 сакавіка на адрас boww.belarus@gmail.com.

Змест заяўкі:

  • расповед пра сябе: адукацыя, род заняткаў, матывацыя да валанцёрства
  • спасылкі на сацыяльныя сеткі
  • тэма ліста: “валанцёрка”

Больш пра кампанію па адмене спіса забароненых прафесій можна даведацца на сайце www.boww.by