“Усё будзе ЗБС!” – летнік шукае ўдзельнікаў

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае апантаную беларускую моладзь на летнік Летнік “Усё будзе ЗБС!”.

Летнік “Усё будзе ЗБС!” – гэта 3 дні на свежым паветры ў асяроддзі актыўнай моладзі краіны.

Калі: 30 чэрвеня – 2 ліпеня 2017 года.

Мэта летнік – пашырэнне нефармальнай адукацыі па методыцы “роўны навучае роўнага”. Актывісткі і актывісты ЗБС будуць самастойна праводзіць усе часткі праграмы, тым самым заахвочваючы моладзь да адказнага, актыўнага і карыснага адпачынку.

На летніку цябе чакаюць:

  • знаёмства з методыкай форум-тэатра, напісанне сцэнароў па хвалюючых тэмах, якія абіраюць самі ўдзельнікі;
  • пашырэнне светапогляду і замена светаўспрымання;
  • яркія размовы з неардынарнымі людзьмі з усёй краіны;
  • магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і навыкамі з іншымі ўдзельнікамі;
  • лагерная рамантыка: намёты, вогнішча, зоркі, песні…
  • зарад пазітыва для развіцця і змен!

Летнік ЗБС – гэта месца, свабоднае ад дыскрымінаціі і непавагі. Агульнымі арганізатарскімі сіламі і намаганнямі будзе створана адкрытая і свабодная прастора для ўсіх удзельніц і ўдзельнікаў.

Пра месца правядзення будуць паведамлены толькі абраныя удзельніцы і ўдзельнікі, але арганізатарскі бок можа запэўніць, што гэта будзе гістарычнае і маляўнічае месца ўдалечы ад шумных гарадоў.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу складае 20 BYN. Сюды ўваходзіць даезд у абодва бакі з Мінска, харчаванне, уся праграма. Удзельніца / удзельнік самастойна забяспечвае сябе спальнікам і дыванком.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 15 чэрвеня.