Усё пра еўрапейскія магчымасці ў Пінску

Паслы еўрапейскай моладзі запрашаюць прыняць удзел у прэзентацыі міжнародных адукацыйных магчымасцяў і праграм у Еўрапейскім Саюзе – адукацыйны мікс EU & U

Мы раскажам:

✔ Хто такія YEAs і навошта патрэбнаz падобная ініцыятыва
✔ Якія адукацыйныя магчымасці ў Еўрапейскім Саюзе даступныя вам
✔ Як шукаць інфармацыю аб стажыроўках, канферэнцыях і форумах
✔ Як прыняць удзел у моладзевых абменах (Erasmus +) і трэнінгах
✔ Як атрымаць стыпендыю і / або грант на навучанне

Арганізатары і спікеры мерапрыемства – маладыя ды ініцыятыўныя беларусы, якія аднойчы перайшлі ад слоў да дзеяння і цяпер гатовыя падзяліцца сваім асабістым вопытам і лайфхакі з вамі. Калі вы не ведалі, дзе шукаць інфармацыю, хочаце быць актыўным і ў вас шмат пытанняў – тады прыходзьце да нас!

Свае вопытам і ведамі мы ўжо паспелі падзяліцца ў Брэсце, Гродне, Баранавічах, Бабруйску, Полацку, Віцебску, Гомелі і Магілёве. Цяпер мы едзем у Пінск!

Калі: 16 чэрвеня, 14.00
Дзе: Пінск, База ТЦСАН (актавая зала), вул. Гранічная, 4Б

Для пацверджання вашага ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы.