Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс, – у Галерэі TUT.BY

У траўні 2015 Беларусь далучылася да Балонскага працэсу. Што думаюць беларускія студэнты пра Балонскі працэс і як ацэньваюць змены ў адукацыі, якія адбыліся за гэты год? Эксперты, студэнты і прадстаўнікі студэнцкіх ініцыятыў абмяркуюць гэтае пытанне 28 сакавіка ў межах новай дыскусіі “Што думаюць беларусы”, арганізаванай “Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый“.

У цэнтры дыскусіі апынуцца даследванні “Грамадскага Балонскага Камітэта“, прысвечаныя якасці вышэйшай адукацыі і ролі студэнтаў у кіраванні ВНУ. Ключавым спікерам дыскусіі выступіць Уладзімір Дунаеў. Акрамя гэтага, сваімі каментарамі, думкамі і дадзенымі падзеляцца эксперты ў галіне адукацыі і развіцця студэнцкіх ініцыятыў. Мадэратарам дыскусіі выступіць Алена Андрэева, галоўная рэдактарка TUT.BY-ТВ.

У межах дыскусіі будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

  • што такое Балонскі працэс?
  • што такое дарожная карта і як яна рэалізуецца ў Беларусі?
  • чаго жадаюць студэнты ад вышэйшай адукацыі?
  • ці гатовыя студэнты самастойна ўдзельнічаць у паляпшэнні сваёй адукацыі?

Дыскусія пройдзе з 19:00 да 20:00 у Галерэі TUT.BY (Мінск, пр. Дзяржынскага 57, 9 паверх). Для тых, хто не зможа наведаць мерапрыемства, будзе арганізавана прамая трансляцыя ў інтэрнэце. Інтэрнэт-карыстальнікі змогуць задаваць пытанні і дзяліцца сваімі ўражаннямі праз Facebook і Youtube. Галоўны інфармацыйны партнёр дыскусіі – TUT.BY.

Як падацца

Для таго каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна зарэгістравацца па e-mail oeec.wdbt@gmail.com.

Далучайцеся да мерапрыемства на Facebook і атрымлівайце самую актуальную інфармацыю аб дыскусіі.