Усё, што вы хацелі ведаць пра эпілепсію, на “Фіялетавым” дні ў Магілёве

26 сакавіка ў прасторы “Кола” (Магілёў) пройдзе “Фіялетавы дзень” – штогадовае мерапрыемства, якое мае на мэце павысіць дасведчанасць аб эпілепсіі. На сустрэчы, прысвечанай “фіялетаваму дню”, удзельнікі даведаюцца больш пра хваробу, людзях з эпілепсіяй, пра тое, як ім дапамагчы, а таксама адкуль бярэцца гэтая хвароба і пра яе першыя сімптомы. Таксама арганізатары чакаюць людзей, гатовых падзяліцца ўласнай гісторыяй.

Дзе і калі:

Сустрэча праводзіцца пры ўдзеле фонду Caritas. Адрас: г. Магілёў, завулак Чкалава, 16. Пачатак у 19:00 26 сакавіка. Уваход вольны.

Больш інфармацыі – тут.