Усё, што вы хацелі ведаць пра зааабарону

27

18 жніўня ў 14:00 у Мінску Цэнтр па абароне жывёл “Анималекс” запрашае на лекцыю “Правы чалавека і Правы жывёлаў: як іх суаднесці”. Лекцыя адкрывае серыю мерапрыемстваў у межах праекта #актывizooйся, прызначанага адмыслова для абаронцаў жывёл і тых, хто хоча ім стаць.

Пытанні лекцыі:

  • што такое правы чалавека і чаму важна пра іх ведаць нават заабаронцу;
  • ці могуць у Беларусі з’явіцца правы жывёл і што для гэтага трэба;
  • хто такія праваабаронцы і чым яны могуць дапамагчы ў абароне жывёл;
  • ці можна напісаць у ААН, калі крыўдзяць жывёл.

Умовы:

Уваход на лекцыю вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі. Падчас лекцыі будзе арганізавана анлайнтрансляцыя і запіс лекцыі.

Больш падрабязасцей – тут і на старонцы мерапрыемства ў фэйсбуку.