Увасабляй свае прадпрымальніцкія мары!

Хочаш змяніць свет вакол сябе і свой родны горад? Табе ад 16 да 24 гадоў? Маеш годныяі дэі? Падавай заяўку ў Школу маладога прадпрымальніка!

Для каго: усе ахвотныя жыхары Беларусі ад 16 да 24 гадоў

Дзе: Беларусь, Мінск

Калі: 8-9 снежня 2018 і 19-20 студзеня 2019

Дэдлайн: 30 лістапада 2018

У рамках садзейнічання мэтам ААН аб устойлівым развіцці і пры падтрымцы Social Weekends аб’яўляецца адкрыты конкурс на самыя лепшыя ідэі ў сферу сацыяльнага прадпрымальніцтва, пераможцы якога прымуць удзел у праграме “Школа маладых прадпрымальнікаў”.

Мы навучым, як ўвасобіць у жыццё твае ідэі! А аўтары лепшых праектаў будуць мець магчымасць атрымаць фінансавую дапамогу для свайго праекту!

Падрабязная інфармацыя пра Школу маладога прадпрымальніка тут http://shkolalidera.tilda.ws/.

Падавай заяўку і змяні сваё жыццё!