Уводзіны ў ювенальную юстыцыю: семінар у Мінску

Каманда брытанскіх экспертаў запрашае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дзіцячых сацыяльных работнікаў прыняць удзел у семінары па ювенальнай юстыцыі.

Калі: 15 студзеня 2018 года, 9:00.
Дзе: Мінск, гатэль Манастырскі (вул. Кірыла і Мефодзія 6).

Пачынаючы з верасня 2017 гады каманда брытанскіх экспертаў праводзіць у Беларусі семінары па ювенальнай юстыцыі па брытанскім і міжнародным стандартам. У семінарах, якія праходзяць пры падтрымцы брытанскай амбасады, ужо ўдзельнічалі беларускія суддзі, пракуроры, следчыя і адвакаты. Зараз арганізатары плануюць падзяліцца ведамі і вопытам непасрэдна з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, сацыяльнымі работнікамі і тымі, хто працуе непасрэдна з дзецьмі.

Семінар правядуць свядомыя брытанскія эскперты:

  • адвакат з 30-гадовым вопытам працы ў судах па дзелах непаўналетніх;
  • вядучы навуковы супрацоўнік органаў ювенальнай юстыцыі;
  • менеджэр службы ювенальнай юстыцыі ў Лондане.

Таксама выступіць эксперт з Беларусі – Андрэй Маханько (МОО “Разуменне”). Пасля гэтага выступу адбудзецца дыскусія.

Удзельнікі паглядзяць і абмяркуюць некалькі відэа-інтэрв’ю (з субтытрамі) са спецыялістамі, якія працуюць у авангардзе ювенальнага правасуддзя, у тым ліку старшынёй Брытанскага нацыянальнага савета па пытаннях вынясення прысудаў, старэйшым лонданскім суддзёй па справах непаўналетніх і паліцыянтам, які займаецца праграмай па падзелу судовай практыкі для непаўналетніх правапарушальнікаў.

Эксперты распавядуць пра тое, як змянялася ювенальная юстыцыя Брытаніі пад уплывам міжнародных абавязкаў.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у семінары бясплатны, арганізатары пакрываюць выдаткі іншагародніх удзельнікаў на транспарт і пражыванне.

Дэдлайн рэгістрацыі – 10 студзеня 2018 года.

Праграму семінара можна праглядзець тут.