Уяві сваё ідэальнае падарожжа і стань “птушкай вандровак”!
- 18.05.2016
- Конкурсы

- студэнты
- Нідэрланды
- 2016 - 2017
- ангельская, галандская, дацкая, нарвежская, нямецкая, фінская, французская, шведкая
- 31.05.2016
- travelbird.co.uk
Міжнародны анлайн-рэсурс Travelbird прапануе стыпендыі для стажыроўкі ў офісе кампаніі ў Амстэрдаме (Нідэрланды) на тэрмін ад 3 да 6 месяцаў.
Заяўкі на стажыроўку прымаюцца ад студэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў.
Кандыдатам неабходна адказаць на пытанне “Якой была Ваша самая цудоўная вандроўка?”. Адказы можна дасылаць у выглядзе відэа GoPro, кліпаў Youtube i Vimeo, пастоў у блогу, эсэ (мінімум 1 тысяча слоў), інфаграфікі, фота, малюнкаў, графікі, аўдыёкліпаў.
Конкурсныя працы мусяць быць на ангельскай, французскай, галандскай, нямецкай, шведскай, дацкай, фінскай або нарвежскай мове.
Пераможца конкурсу атрымае стыпендыю памерам 350 еўра штомесяц і грашовы прыз у памеры 3 тысячы еўра.
Дэдлайн – 31 траўня 2016 года. Падрабязнасці – тут.
Паводле by.odb-office.eu