Уявіць Беларусь: лекцыя Анемпадыстава

28 кастрычніка а 18.30 Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю дызайнера, паэта, перакладчыка Міхала Анемпадыстава “Уяўляючы Беларусь”.

У пошуках адказу на пытанне “Што такое беларуская культура” лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты:

  • нацыя як «уяўленая» супольнасць на прыкладзе беларускага нацыяўтварэння;
  • уніфікаванае ўяўленне і актуалізацыя;
  • уяўленні айцоў-заснавальнікаў;
  • уяўленні беларускіх адраджэнцаў к. 19 – пач. 20 стагоддзяў;
  • тутэйшасць і прасторавыя прэферэнцыі;
  • Інбелкульт. Барацьба з нацыяналізмам. Савецкі і Заходнебеларускі дыскурсы;
  • Беларусь пад нямецкай акупацыяй;
  • пасляваенны супраціў і рэпрэсіі, адліга і стагнацыя;
  • Адраджэнне 80-90х;
  • незалежная Беларусь. Выбар і барацьба культурных мадэляў;
  • культура Беларусі і беларуская культура. Межы і дамінанты;

Усіх ахвотных наведаць лекцыю просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе даслана зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.