V форум грамадскіх экалагічных арганізацый

Сябраў і сябровак экалагічных арганізацый запрашаюць на V форум грамадскіх экалагічных арганізацый. Галоўная тэма сёлетняга форуму – Грамадскае ўцягванне (Public engagement).

Калі: 21-23 ліпеня 2017 года.
Дзе: Раўбічы (пад Мінскам).

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы экалагічных і дружалюбных арганізацый і ініцыятываў.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак за удзел у форуме – 15 BYN (збіраецца толькі з мінскіх удзельнікаў, якім не трэба плаціць за праезд). Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, трансферам з Мінска і пражываннем (палаткі).

Дэдлайн падачы заявак – 7 ліпеня 2017 года.

Па пытаннях можна звяртацца на greenforum.by@gmail.com і на +375 29 129 16 10 (Аня), +375 29 308 10 98 (Яўген).

Падрабязная інфармацыя пра форум будзе разаслана дадаткова, зараз можна праглядзець папярэднюю версію праграмы па спасылцы.