V сезон праграмы «Сацыяльныя інтэрны» у ЮНЕСКА

Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА запрашае падлеткаў і моладзь ва ўзросце 16-24 год на стажыроўку ў розных галінах працы. Упершыню стажыроўкі даступныя для ўсіх – незалежна ад месца пражывання і стану здароўя.

Працягласць стажыроўкі: кастрычнік 2016 – красавік 2017 года. Прадугледжаны прафесіянальны этап стажыроўкі і самастойная праца па выбраным накірунку.

Удзельнікі і ўдзельніцы могуць абраць адзін з наступных напрамкаў стажыроўкі:

  • міжнародны сакратар – магчымасць здабыць вопыт у менеджменце міжнародных праектаў. Патрабаванне: добрае валоданне адной ці некалькімі замежнымі мовамі;
  • PR-менеджэр –   магчымасць выдаваць лічбавы часопіс і асвятляць мерапрыемствы. Патрабаванне: здольнасць усталёўваць кантакты з людзьмі і пісаць тэксты;
  • офіс-менеджэр – магчымасць навучыцца будаваць эфектыўную камунікацыю і лагістыку ўнутры арганізацыі. Патрабаванне: пунктуальнасць і уседлівасць;
  • трэнер адукацыйных праграм – магчымасць праводзіць адукацыйныя праграмы індывідуальна і ў камандзе. Патрабаванне: выдатныя прамоўніцкія здольнасці, уменне сістэматызаваць інфармацыю;
  • настаўнік дыстанцыйнага навучання – магчымасць ствараць анлайн-курсы і суправаджаць навучанне. Патрабаванне: навыкі працы з тэкстам, ілюстрацыямі, відэа;
  • спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі Рэсурснага цэнтра EDU-HUB – магчымасць развіваць працу цэнтра ва Ўсходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Патрабаванне: уменне пісаць і сістэматызаваць інфармацыю, усталёўваць кантакты з дюдзьмі;
  • менеджэр і карэспандэнт відэаканала All Teens Can – магчымасць прыцягваць новых партнёраў і здымаць ролікі. Патрабаванне: уменне працаваць у камандзе, а таксама працаваць з відэаролікамі.

Пасля стажыроўкі некаторыя з удзельнікаў змогуць працягнуць супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА і атрымаць працу.

Дэдлайн – 10 кастрычніка 2016 года.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да Вольгі Белановіч па тэл.: (029) 776 70 06 ці праз е-мэйл: olga.belanovich@gmail.com.

Падрабязнасці па алгарытму рэгістрацыі можна знайсці тут.