Вакансіі для аналітыкаў у Лятучым Універсітэце

Лятучы Універсітэт шукае аналітыкаў — для працы ў міжнародным праекце, які накіраваны на аналіз палітычных умоў і прававога рэгулявання ў галіне тэхналогій размеркаванага рэестра і крыптавалютаў ў розных краінах свету.

Што прапануюць:

  • цікавую задачу ў перадавой вобласці сусветных трансфармацый;
  • жывы і разнастайны калектыў удзельнікаў;
  • гнуткі працоўны графік;
  • здзельную аплату працы;
  • перспектывы доўгатэрміновага найму і добрую зарплату пры развіцці праекта.

Хто патрэбны:

  • юрысты, палітолагі, сацыёлагі, людзі з падрыхтоўкай у галіне гуманітарных і сацыяльных навук;
  • людзі з развітымі аналітычнымі здольнасцямі;
  • людзі, якія ўмеюць пісаць аналітычныя тэксты, або жадаючыя паспрабаваць сябе ў гэтай вобласці;
  • веданне замежных моў: англійская на ўзроўні чытання і разумення тэкстаў неабходны, усе іншыя мовы — кітайская, французская, гішпанская, японская і г.д. — будуць выдатным дадаткам.

СV трэба дасылаць на a.yahorau@gmail.com. Колькасць вакансій абмежавана!

Глядзіце таксама: