Вакансіі рэдактара і менеджэра па рэкламных праектах ў беларускай The Village
- 17.03.2017
- Праца

- бізнэсоўцы, журналісткі, журналісты, маркетолагі, менеджэры
- Мінск
- пачынаючы з 2017 года
- беларуская, руская
- 30.03.2017
- marketing.by
Беларуская версія інтэрнэт-часопіса The Village аб’яўляе конкурс адразу на дзве вакансіі: рэдактар і менеджэр па рэкламных праектах.
Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў /кандыдатак на вакансію РЭДАКТАРА:
- досвед у бізнэсе ці журналістыцы;
- навыкі кіравання (сабой, людзьмі, праектамі);
- пачуццё стылю;
- любоў да гораду і ўрбаністыкі;
- добрая ангельская мова;
- працаздольнасць і стрэсаўстойлівасць;
- смеласць і кураж.
Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў /кандыдатак на вакансію МЕНЕДЖЭРА:
- опыт працы менеджэрам не менш за 1 год;
- добразычлівасць і ўменне дамаўляцца;
- самаарганізаванасць;
- опыт працы з дакументантамі;
- стрэсаўстойлівасць.
Будучым супрацоўнікам гарантуюць вялікі аб’ём цікавай працы, рост над сабой і ўсімі абставінамі, працу ў цэнтры горада (Мінск) і іншыя цікавосткі.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць сваё рэзюмэ праз эл. адрас: agnija@kyky.org (рэдактар) і kyky@kyky.org (менеджэр).
Глядзіце таксама: