Вакансія ад РАДА: Міжнародн_ая сакратар_ка

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” адкрывае вакансію Менеджар_кі міжнародных паректаў / Міжнародн_ай сакратар_кі.

Чым трэба будзе займацца:
Рэалізацыя міжнародных праектаў і прадстаўленне справаздач; арганізацыя і каардынацыя замежных паездак, камунікацыя з замежнымі партнёрамі, праца з сяброўскімі арганізацыямі, супрацоўніцтва з еўрапейскімі і міжнароднымі арганізацыямі і прадстаўніцтва савета “РАДА” на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Патрабаванні да кандыдата_к:

  • Навыкі і досвед кіравання праектамі;
  • Навыкі фінансавага кіравання;
  • Выдатныя арганізацыйныя навыкі;
  • Выдатныя камунікацыйныя навыкі;
  • АБАВЯЗКОВА выдатнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай (праца вядзецца на ангельскай мове), веданне іншых замежных моў вітаецца;
  • Добрае валоданне рускай і/або беларускай мовай;
  • Досвед працы ў мижнародных праектах вітаецца;
  • Высокая самаарганізацыя;
  • Здольнасць працаваць самастойна і ў калектыве;
  • Высокі ўзровень валодання камп’ютарам;
  • Магчымасць ажыццяўляць дзелавыя паездкі (па Беларусі і за яе межамі).
Пачатак працы: кастрычнік 2018 года.
CV на ангельскай мове трэба даслаць лістом на gensec@rada.fm з тэмай “International Secretary”.
Дэдлайн – 3 верасня.
Падрабязней пра вакансію можна даведацца тут.