Вакансія асістэнта каардынатара міжнароднай праграмы

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Ўзаемапаразуменне” запрашае ў каманду асістэнта каардынатара праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” у Беларусі.

Тэрмін дамовы: з 1 верасня 2017 года па 30 красавіка 2018 года (з магчымасцю заключэння як тэрміновага працоўнага, так і грамадзянска-прававога дагавора).
Занятасць: 0,5 стаўкі з магчымасцю далейшага павышэння да поўнай стаўкі.
Месца працы: Мінск.

Асноўныя патрабаванні:

  • здольнасць працы у камандзе;
  • вольнае валоданне нямецкай і / альбо ангельскай мовай;
  • уменне камунікаваць на розных узроўнях;
  • веданне асаблівасцей зносін і працы са сталымі людзьмі;
  • гатоўнасць да дадатковай адукацыі.

Дадатковыя пажаданні:

  • наяўнасць вышэйшай адукацыі;
  • досвед праектнай працы ў гуманітарнай сферы;
  • досвед працы ў няўрадавых некамерцыйных арганізацыях;
  • уменне працаваць з дакумэнтацыяй;
  • навыкі і досвед арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 9 ліпеня 2017 года даслаць рэзюмэ на office@moov.by.

Падрабязная інфармацыя па спасылцы.