Вакансія для камунікатараў у Чырвоным Крыжы

Сакратарыят Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа чакае чалавека, які будзе  кіраваць сайтам.

Умовы: Поўная занятасць, гнуткі графік, магчымасць выдаленай працы (удзел у штотыднёвых рабочых сустрэчах і мазгавых штурмах).

Асноўныя абавязкі:

  • рэдагаванне і напісанне навін і артыкулаў;
  • актуалізацыя наяўнай інфармацыі раздзелаў сайта;
  • SEO-аптымізацыя (апцыянальна);
  • падрыхтоўка рэкамендацый для мадэрнізацыі сайта;
  • аналітыка наведвальнасці і актыўнасці;
  • распрацоўка кантэнт-плана для SMM;
  • вядзенне старонак у VK, Facebook, «Аднакласніках», Тwitter і Instagram;
  • стварэнне відэа-кантэнту, падрыхтоўка простых відэаролікаў, вядзенне ютуб-канала;
  • камунікацыя з арганізацыямі БТЧК па ўсёй Беларусі;
  • рассылка прэс-рэлізаў, акрэдытацыя журналістаў.

Асноўныя патрабаванні:

  • вопыт працы ад 1 года ў SMM і адміністраванні сайтаў;
  • выдатнае веданне WordPress;
  • вопыт працы ў графічных рэдактарах (пераважна);
  • навыкі капірайтынгу;
  • веданне англійскай і іншай мовы вітаецца.

Рэзюмэ дасылаць на info@redcross.by