Вакансія менеджэра праграмы

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) аб’яўляе вакансію менеджэра праграмы.

Абавязкі:

  • садзейнічанне дасягненню мэтаў і задач праграмы;
  • арганізацыя трох міжнародных і чатырох нацыянальных сустрэч;
  • арганізацыя мерапрыемстваў па сбору і аналізу інфармацыі пра якасць адукацыі дарослых у Беларусі;
  • каардынацыя дзейнасці па вызначэнні асноўных праблемаў якасці ў сферы адукацыі дарослых;
  • арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на узмацненне патэнцыялу АДАіА;
  • падрыхтоўка аналітычных справаздач;
  • камунікацыя з замежнымі калегамі на ангельскай альбо нямецкай мове;
  • удзел у сустрэчах і праграмах АДАіА;
  • камунікацыя і вядзенне перамоваў з беларускімі экспертамі, арганізацыя працы каманды праекта.

Патрабаванні:

  • вышэйшая адукацыя;
  • досвед працы не меньш, чым 2 гады ў сферы дадатковай (нефармальнай) адукацыі;
  • знаёмства з дзейнасцю АДАіА;
  • высокі ўзровень валодання ангельскай альбо нямецкай мовай;
  • высокая працаздольнасць і самаарганізаванасць;
  • стрэсаўстойлівасць і камунікабельнасць;
  • імкненне да прафесійнага развіцця.

Папярэдні тэрмін працы: 1 лістапада 2017 – 1 кастрычніка 2018 з перспектывай падаўжэння.
Графік працы: няпоўны працоўны дзень (20 гадзін на тыдзень).

Каб атрымаць запрашэнне на сумоў’е, неабходна не пазней за 12:00 23 кастрычніка даслаць рэзюме і матывацыйны ліст на электронную пошту katya.mikacyova@gmail.com з пазнакай у тэме ліста “Конкурс вакансій”. Вітаюцца рэкамендацыйныя лісты.

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоў’е да 25 кастрычніка 2017 г.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне (29) 318 77 18, альбо электроннай пошце katya.mikacyova@gmail.com (Кацярына).