Вакансія на сонечным узбярэжжы

Італьянская сям’я з горада Палерма шукае aupair (замежную няню) для дваіх хлопчыкаў, якім хутка споўніцца 8 гадоў.

Няня патрэбна тэрмінова, з сярэдзіны студзеня, у крайнім выпадку – з пачатку лютага.

Патрабаванні:

  • свабоднае валоданне ангельскай мовай;
  • пасведчанне кіроўцы (пажадана);
  • адкрытая шэнгенская віза;
  • досвед працы з дзецьмі;
  • веданне італьянскай мовы (дадатковы, але не абавязковы бонус).

У няні будзе магчымасць вывучаць італьянскую мову і жыць на ўзбярэжжы мора ў атачэнні дружнай сям’і.

Каб атрымаць гэтую працу, неабходна звярнуцца да Вольгі Кірыковіч.

Дэдлайн – 8 студзеня (але насамрэч, як мага хутчэ).