Вакансія: PR-менеджэр для птушак!

Ахова птушак Бацькаўшчыны запрашае ў сваю каманду PR-мэнэджара: птушкі, тэксты і размовы з людзьмі!

Калі: пачынаючы з 2017 года.
Дзе: Мінск (офіс на ст.м. Маскоўская).

Патрабаванні да кандыдадатаў: 

  • вышэйшая адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR альбо сумежных дысцыплін;
  • вопыт працы ў/са СМІ (> 3 гады);
  • кампутарная пісьменнасць;
  • камунікабельнасць;
  • добрае валоданне рускай і беларускай мовамі;
  • валоданне ангельскай мовай на ўзроўне не ніжэй за B1 (згодна з Common European Framework of Reference for Languages);
  • любоў да птушак і прыроды.

Ключавыя абавязкі: 

  • стварэнне і рэалізацыя камунікатыўных стратэгій па прасоўванні АПБ і яе асноўных напрамкаў працы;
  • распрацоўка і правядзенне інфармацыйных кампаній і аналіз іх эфектыўнасці;
  • напаўненне сайта АПБ;
  • асвятленне мерапрыемстваў у СМІ, падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў, напісанне штомесячных медыяаглядаў;
  • праца з групамі АПБ ў сацыяльных сетках (FacebookInstagramВКонтакте);
  • выпуск інфармацыйных бюлетэняў (2 разы на год);
  • каардынацыя выпуска іншых друкаваных матэрыялаў і сувенірнай прадукцыі;
  • арганізацыя і правядзенне прэс-канферэнцый, выстаў, адукацыйных семінараў і іншага;
  • прасоўванне ідэй АПБ да аўдыторыі;
  • вядзенне базы журналістаў АПБ;
  • афармленне звязанай з гэтым дакументацыі.

Вопыт працы з НДА вітаецца.

Як падацца

Даслаць рэзюмэ, матывацыйны ліст (не больш за старонку) і прыклады матэрыялаў (да трох артыкулаў, якія былі апублікаваны за апошнія два гады) на адрас trofimtchouk@ptushki.org (тэма ліста “PR-менеджэр для АПБ”). В резюмэ трэба дадаць кантактную інфармацыю двух чалавек, якія могуць даць пры неабходнасці рэкамендацыі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 8 лістапада 2017 года, 14:00.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонам АПБ +375 17 3697613, +375 29 1016887, +375 29 2230613 (спытаць Ганну) альбо па е-mail  trofimtchouk@ptushki.org.

Апісанне вакансіі можна паглядзець тут. Больш падрабязнасцей па спасылцы.