Вакансія ў клёвай камандзе IBB Minsk
- 09.09.2019
- Праца

- праектныя мэнэджары
- Беларусь
- 1 кастрычніка 2019 - 30 верасня 2020
- ангельская, беларуская, нямецкая, руская
- 22.09.2019
- ibb-minsk.by
Дэпартамент адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханаса Рау / IBB Minsk / шукае ў сваю каманду мэнэджара праектаў па развіцці СМІ.
Калі: 1 кастрычніка 2019 – 30 верасня 2020 года (з магчымасцю працягу).
Дзе: Мінск, Беларусь.
IBB Minsk чакае, што новы супрацоўнік альбо супрацоўніца возьме на сябе ролю каардынатара і эксперта ў галіне развіцця і кіравання нацыянальнымі і міжнароднымі адукацыйнымі праектамі для прадстаўнікоў СМІ.
Пазіцыя падыдзе праектным мэнэджарам з багатым досведам працы ў такіх сферах, як некамерцыйныя арганізацыі і СМІ, свабода прэсы, правы чалавека, міжнароднае супрацоўніцтва і рэгіянальнае развіццё.
Падрабязныя CV і матывацыйны ліст, які будзе ўтрымліваць спасылкі на ўжо рэалізаваныя праекты, прымаюцца да 22 верасня 2019 года.
За падрабязнасцямі – сюды.