Вакансія ў перспектыўным праекце TUT.BY

Праект WHY NOTS (cтартап кампаніі “ТУТ БАЙ МЕДИА”) шукае энэргічнага рэдактара, які свабодна валодае ангельскай мовай.

Гэта шанец патрапіць у перспектыўны медыйны стартап і хутка расці разам з камандай.

Што патрэбна рабіць:

  • знаходзіць тэмы для артыкулаў;
  • пісаць арыгінальныя тэксты і рабіць рэрайт на ангельскай мове;
  • афармляць артыкулы (падбіраць фоты, ставіць тэксты);
  • прыдумляць сцэнарыі для відэа;
  • шукаць і распрацоўваць новыя фарматы для артыкулаў і відэа.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • вышэйшая адукацыя;
  • валоданне ангельскай мовай на узроўні Advanced і вышэй;
  • уменне пісаць і рэрайціць артыкулы на ангельскай;
  • цікавасць да пошуку ўнікальнага кантэнту;
  • быць актыўным карыстальнікам Фэйсбуку;
  • уменне эфектыўна працаваць і хутка вучыцца.

Плюсам стане досвед вядзення публічных акаўнтаў у Facebook і Instagram, праца з відэакантэнтам, праца на рынках ЗША і Заходняй Еўропы, наяўнасць партфоліа, валоданне графічнымі рэдактарамі.

Праца ў офісе, full-time. Заробак вызначаецца па выніках сумоўя.