Валанцёрская праграма Live it Lisbon

Ты – вялікі энтузіяст? Жадаеш рабіць нешта адрознае ад таго, да чаго звык(-ла)? Жадаеш сустрэць людзей з усяго свету і падзяліцца з імі сваёй культурай? Тады падавайся на летнюю валанцёрскую праграму Live it Lisbon.

Праграма “Live it Lisbon!” прапануе змяніць звыклы сцэнар свайго лета. Гэта магчымасць занырыцца ў партугальскую культуру і атрымаць незабыўны досвед, пры гэтым дапамагаць іншым. Удзельнікі будуць займацца валанцёрскай працай, вандраваць і наведваць моўныя курсы.

Калі: 30 чэрвеня-10 ліпеня альбо 25 жніўня – 4 верасня 2018 года.
Дзе: Лісабон, Партугалія.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь з усяго свету, якой споўнілася 18 гадоў.

Фінансавыя ўмовы

Праграма платная, каштуе 220-260 еўра. У гэтую суму ўваходзіць пражыванне, харчаванне, мерапрыемствы, моўныя ці кулінарныя курсы, транспартныя выдаткі падчас праграмы. Унёсак не пакрывае транспартныя выдаткі ў Лісабон і дадому.

Задаць пытанні можна па е-адрасе liveitlisbon@a-spin.pt, даведацца падрабязнасці – тут.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 25 ліпеня 2018 года.