«Валанцёрскі фэст» шукае тых, каму трэба дапамога
- 16.08.2018
- Іншае

- грамадскія ініцыятывы і праекты
- Мінск
- 15 верасня 2018
- 09.09.2018
- rada.fm
15 верасня 2018 года «Валанцёрскі фэст» збярэ чулых, неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым. «Валанцёрскі фэст 2018» пачынае збор заявак на ўдзел ад арганізацый, ініцыятыў і культурна-адукацыйных пляцовак.
Як гэта будзе?
- арганізацыі / ініцыятывы / культурна-адукацыйная пляцоўкі падаюць заяўку на ўдзел
- БНМС «РАДА» апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў / валанцёрак
- у дзень фэсту ўдзельнікі і ўдзельніцы сустракаюцца, знаёмяцца, размяркоўваюцца па арганізацыях і ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі
Арганізацыям/ініцыятывам неабходна запоўніць анлайн-форму і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе яны маюць патрэбу
Дэдлайн: 9 верасня
Па ўсіх пытаннях лістуйце на info@rada.fm.
Глядзіце таксама: