Валанцёрскi год у Баварыі

Ліга дабрачыннай працы моладзі прапануе праверыць сябе на трываласць і адправіцца валанцёрыць у Нямеччыну.

Калі: 1 верасня 2018 – 31 жніўня 2019 года.
Дзе: Баварыя, Нямеччына.

Калі табе ад 18 да 26 гадоў, ты ведаеш нямецкую мову на узроўні А2 – В1 і хочаш зрабіць сябе і гэты свет лепей, то праграма “Дабраахвотны сацыяльны год” у Нямеччыне якраз для цябе.

ДСГ, альбо па-нямецку FSJ – гэта:

– час, праведзены з карысцю!

  • 40 гадзін працы на тыдзень (зменны або фіксаваны графік, галоўнае – у суме 40 гадзін);
  • 26-дзённы адпачынак;
  • 25 дзён – 5 адукацыйных семінараў.

– Новыя веды, уменні, досвед.

  • выхад з зоны камфорту, самаразвіццё;
  • дапамога людзям, якія маюць патрэбу у табе;
  • спачатку можа быць складана, але разам с табой заўсёды будуць прафесіяналы, якія гатовы дапамагчы;
  • магчымасць праяўляць ініцыятыву і прапаноўваць свае ідэі;
  • практыка нямецкай мовы і магчымасць вандраваць.

– Бяспека і забеспячэнне ўсім неабходным.

  • кішэнныя выдаткі і грошы на харчаванне ≈ 420 еўра / месяц;
  • жыллё прадастаўляецца арганізацыяй. Як правіла, кватэра ці пакой у інтэрнаце, дзе вы жывяце з іншымі валанцёрамі;
  • Ліга працуе з партнёрскай арганізацыяй з Баварыі з 1998 года.

Як узяць удзел?

Падумаць і вызначыцца да 15 лютага, а пасля даслаць неабходныя паперы на dsg.liga.lyvs@gmail.com:

  • біяграфію у форме табліцы з пашпартным фота;
  • запоўненую анкету (атрымаць анкету можна па электроннай пошце);
  • матывацыйны ліст, які тлумачыць, чаму праект падыходзіць табе, а ты яму (Motivationsschreiben);
  • пераклад дакумента аб адукацыі (у тваім выкананні, не завераны).

Есть пытанні? Пішы ліст каардынатарцы праграмы ДСГ, Дар’і Цітовай на е-пошту dsg.liga.lyvs@gmail.com.