Валанцёрскі год у Латвіі: цікавая праца ў буйной арганізацыі

Ліга дабраахвотнай працы моладзі шукае валанцёра ці валанцёрку на гадавы праект Еўрапейскай валанцёрскай службы ў Латвіі.

Перыяд – красавік 2017 – сакавік 2018 года.
Лакацыя – Елгава, Латвія.

Прымаючая арганізацыя – рэсурсны цэнтр Zemgale NGO Centre прапаноўвае валанцёрам з Беларусі, Італіі і Нямеччыны магчымасць працаваць у офісе буйной арганізаціі, дапамагаючы супрацоўнікам цэнтра праводзіць рэгіянальныя семінары і іншыя мерапрыемствы. Акрамя таго, валанцёры змогуць арганізоўваць адукацыйныя, спартыўныя і іншыя актыўнасці ў моладзевых цэнтрах рэгіёна.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёрам аплочваецца харчаванне і пражыванне, страхоўка, праезд да месца праекту і дадому, візавыя выдаткі, а таксама кішэнныя грошы (80 еўра на месяц). 

Як падацца

Зацікаўленым кандыдатам неабходна даслаць матывацыйны ліст і CV (форма Europass) на е-адрас liga.lyvs@gmail.com да 22 студзеня 2017 года.

Дадатковую iнфармацыю можна атрымаць ў офіcе Лігі (Хмяльніцкага, 4) альбо па тэлефоне +375172840881.