Валанцёрскі год у Нямеччыне
- 13.11.2019
- Валанцёрства
- моладзь 18-30, нямецкая ад А2
- Германія
- верасень 2020 - жнівень 2021
- нямецкая
- 20.12.2019
- vk.com/lyvs_bn
Ліга дабраахвотнай працы моладзі і партнёрская арганізацыя IJGD аб’яўляюць набор на гадавыя валанцёрскія праграмы weltwärts.
Што? Доўгатэрміновыя валанцёрскія праекты
Дзе? Германія, зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія
Калі? Верасень 2020 – жнівень 2021 (12 месяцаў)
Умовы ўдзелу:
* Ад 18 да 30 гадоў;
* Валоданне нямецкай мовай ад А2;
* Матывацыя і гатоўнасць удзельнічаць у праграме на працягу ўсяго (!) тэрмiну;
* Пакрываюцца дарожныя выдаткі;
* Валанцёру(цы) пакрываюцца выдаткі на харчаванне, пражыванне, праязны, а таксама выдаюцца невялікія кішэнныя грошы, страхоўка.
Па гэтай спасылцы можна азнаёміцца з апісаннем праектаў і паглядзець інтэрв’ю з удзельніцай праграмы.
Каб прыняць удзел, запаўняй анкету кандыдата і каардынатарка праграмы weltwärts Дар’я звяжацца з табой.
Ёсць пытанні? Пішы на dsg.liga.lyvs@gmail.com