Валанцёрскі летнік у Нясвіжы

“Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ды Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашаюць у валанцёрскі летнік “Спадчына Радзівілаў-2017”.

Калі: 5-14 ліпеня 2017 года.
Дзе: Нясвіж.

Мэта: паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ў парку Альба, асяродак для навучання мультыплікатарскім навыкам на мясцовым узроўні.

Профіль удзельнікаў: 20 маладых лідараў клубаў ЮНЭСКА ды іншых аб’яданняў з беларускіх рэгіёнаў ва ўзросце 16-25 гадоў, якія будуць адабраныя паводле матывацыі і досведу.

Летнік будзе складацца з 4 блокаў:

  • Практычны (валанцёрская праца ў парку Альба)
  • Адукацыйны (трэнінгі ды майстар-класы);
  • Культурніцкі (экскурсіі, творчыя вечарыны);
  • Спартовы (гульні ды спартовыя актыўнасці).

Заяўка: запаўняецца анлайн да 18 чэрвеня 2017. Вынікі адбору будуць вядомыя 21 чэрвеня.

Кошт удзелу: 25 рублёў

Кантакты менеджараў праекта:

Аляксандр Аляксееў, +375 (29) 164-11-85, aliakseyeuas@gmail.com

Арцём Шапавалаў, +375 (29) 314-55-90, shipikys@gmail.com