Валанцёрскі праект на год у Рызе

Рыжскі гарадскі дзіцяча-моладзевы цэнтр шукае 2-х валанцёраў у праект European Solidarity Corps (ESC) у Рызе, Латвія.

Калі? 1 сакавіка 2019 – 29 лютага 2020 года (12 месяцаў).

Дзе? Рыжскі гарадскі дзіцяча-моладзевы цэнтр у Рызе, Латвія.

Для каго? Моладзь ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў:

 

  • Зацікаўленыя і гатовыя да працы з моладдзю з абмежаванымі магчымасцямі (дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў)
  • З базавымі ведамі ангельскай мовы (па меншай меры, размоўны ўзровень). Веданне рускай мовы будзе разглядацца як плюс.
  • Папярэдні вопыт у працы з моладдзю і асабліва ў працы з моладдзю з абмежаванымі магчымасцямі (дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў) будзе разглядацца як плюс.

Што?

Гарадскі дзіцяча-моладзевы цэнтр Рыгі з’яўляецца кароткатэрміновым і доўгатэрміновым інстытутам сацыяльнай дапамогі і сацыяльнай рэабілітацыі, які прадастаўляе жытло, поўны догляд і сацыяльную рэабілітацыю дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, ад 2 да 18 гадоў, ва ўмовах крызісу, а таксама забяспечвае сацыяльную і інфармацыйную падтрымку для дзяцей у групах сацыяльнай рызыкі. Мэта моладзевага дома заключаецца ў садзейнічанні развіццю стабільнага і ўсебаковага развіцця асобы маладых людзей, самастойнасці моладзі, пастаянным ўдзеле ў працэсе адукацыі і інтэграцыі на рынак працы.

Падчас праекта валанцёры будуць удзельнічаць у паўсядзённай дзейнасці Цэнтра шляхам арганізацыі розных семінараў для моладзі (13 – 18 гадоў), напрыклад:
– Творчыя варкшопы
– Курсы замежных моў / дыскусійныя клубы (англійская або іншыя мовы)
– Фітнэс, спартыўныя мерапрыемствы
– Дыскусійныя клубы (розныя культуры; ўключэнне; матывацыя; і г.д.)
– Нацыянальныя культурныя вечарыны / нацыянальная ежа, кулінарныя майстэрні
– Іншыя семінары / адукацыйныя праграмы, заснаваныя на нефармальнай адукацыі, якія валанцёры хацелі б арганізаваць для моладзі Цэнтра.

Калі вы зацікаўлены прыняць удзел у праекце, запоўніце анлайн-заяўку  да 10 кастрычніка 2018.

Больш падрабязную інфармацыю і адказы на пытанні можна атрымаць, напісаўшы па электроннай пошце: projects@brfonds.lv.