Валанцёрскі праект на паўгады ў Ірландыі

Адкрыты прыём заявак на валанцёрскіх праект у Ірландыі.

Пачатак праекту – лістапад 2019 года. Працягласць – 6 месяцаў.

Лакацыя – Ballinagleragh, County Leitrim, Ireland.

GEAL – гэта некамерцыйная арганізацыя, якая факусуецца на галіне энергетыкі, а дакладней, на крыніцах энергіі і іх выкарыстанні.

Галоўная мэта арганізацыі – паўплываць на прыняцце рашэнняў па расшырэнні выкарыстання ўзнаўляемых крыніц энергіі з дапамогай правядзення даследаванняў, адвакатавання і адукацыі ў гэтай галіне.

Падчас праекту валанцёры будуць працаваць па наступных накірунках:

  • сацыяльныя медыя;
  • івэнт-мэнэджммент;
  • прэзентацыі;
  • праца ў кам’юніці;
  • блог.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • быць грамадзянінам Беларусі;
  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • зацікаўленасць дзейнасцю арганізацыі;
  • гатоўнасць жыць з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы ў маланаселеным месцы.

Фінансавыя ўмовы

Праект фінансуецца праграмай ЕЗ “Эразмус+”. Валанцёрам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. У межах праекту арганізуецца курс ангельскай мовы.

Для ўдзелу неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас evs.fialta@gmail.com як мага хутчэй.

Дэдлайн – 25 красавіка 2019 года.

Больш падрабязнасцей – па спасылцы.