Валанцёрства і практыка для студэнтаў-юрыстаў

Youth Labour Rights запрашае студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў у якасці валанцёраў.

Абраныя кандыдаты будуць задзейнічаны ў юрыдычнай кансультацыі па працоўных правах. Тэрмін валанцёрства – 2 месяцы (можа быць скарочаны або прадоўжаны па ўзаемным жаданні бакоў).

Валанцёры падчас сваёй дзейнасці навучацца:

  • складаць юрыдычныя кансультацыі;
  • пісаць афіцыйныя дакументы: лісты, заявы, звароты;
  • пісьменна прымяняць нормы працоўнага і сумежных правоў.

Таксама Youth Labour Rights прапануе афіцыйнае праходжанне вучэбнай практыкі па юрыдычнай спецыяльнасці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучацца на 2-4 курсах юрыдычнай спецыяльнасці ва ўніверсітэце (або 3-4 курсах сярэднеспецыяльнай навучальнай установы);
  • базавае веданне працоўнага права і жаданне развівацца ў гэтай галіне;
  • добрае веданне і разуменне агульнай тэорыі права;
  • добрае вуснае і пісьмовае маўленне.

Адабраныя кандыдаты пройдуць навучанне, арганізаванае Youth Labour Rights.

Заяўку неабходна пакінуць па спасылцы.

Дэдлайн – 1 лютага 2018 года.