Валанцёрства на беларускім рок-фэсце

Асамблея НДА запрашае валанцёраў і валанцёрак прыняць удзел у арганізацыі пляцоўкі “Завулак НДА” на беларускім рок-фэсце “Наш дзень”.

Калі: 30 чэрвеня 2018 года.
Дзе: пад Мінскам.

Якая дапамога спатрэбіцца?

  • Дапамога ва ўсталяванні шатра, падрыхтоўка пляцоўкі, расстаноўка абсталявання;
  • Сустрэча гасцей, раздача буклетаў, мапаў ды іншай прадукцыі;
  • Тэхнічнае забяспечанне пляцоўкі “Завулак НДА”;
  • Раздача напояў, ежы.

5 прычын стаць валанцёрам на “Завулку НДА”:

  • Лета – вы правядзеце цэлы дзень на свежым паветры за горадам;
  • Нарэшце наведаеце Музэй народнай архітэктуры і побыту;
  • Пазнаёміцеся з грамадска актыўнымі дзеячамі, натхніцеся;
  • Пачуеце лепшых беларускіх музыкаў;
  • Зможаце трапіць на рок-фэст бясплатна.

Дэдлайн падачы заяўкі – 24 чэрвеня, да 23:59.