Валанцёрства на фэсце кулікоў у Тураве

Фестываль кулікоў адбудзецца ў Тураве 25-26 траўня (2 дні).

З пятніцы (24 траўня) будзе арганізаваны кемпінг на беразе Прыпяці для гасцей фэста.

У суботу ранкам будзе зладжаны чэмпіянат па фотабёрдынгу, кемпінг будзе прымаць новых гасцёй фэста. У гэты дзень запланаваныя экскурсіі, запуск паветраных змеяў, увечары — канцэрт Сяржука Доўгушава.

У нядзелю асноўная праграма будзе адбывацца на плошчы Турава: спартовыя спаборніцтвы, майстар-класы, фудкорт, рамесныя шэрагі, урачыстая праграма, канцэрт гурта “Рэха” і Лявона Вольскага.

Валантэры патрэбныя для дапамогі з арганізацыяй майстар-класаў, інфармавання гасцей, дапамогі арнітолагам падчас бёрдвочынгу, афармлення і ўпрыгожвання пляцовак ды інш.

Умовы ўдзелу: валантэраў мы адвязем з Мінска ў Тураў і назад (альбо аплацім маршрутку), харчаванне на ўвесь перыяд працы забяспечым. У сувязі з адсутнасцю вольных месцаў начлег у гатэлі можа быць забяспечаны толькі часткова. Мяркуецца, што частка валантэраў будзе ночыць у кемпінгу.

Запоўніць валанцёрскія анкету можна вось тут.