Валанцёрства на “Круглым возеры”

Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае маладых людзей прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні Летняга інтэграцыйнага намётавага летніка-семінара «Круглае возера-2019».

Удзельнікамі намётавага летніка-семінара «Круглае возера-2019» стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Мэтай лагера з’яўляецца актывізацыя і інтэграцыя моладзі. Падчас лагера моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі прымуць удзел у розных адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела і з карысцю адпачнуць. Цеснае ўзаемадзеянне дапамагае ўдзельнікам лагера разабрацца ў сабе, зразумець іншых, пераканацца, што толькі актыўныя дзеянні кожнага і кожнай з нас могуць зрабіць наша жыццё лепш.

Дзе: бераг ляснога возера каля г. Плешчаніцы (прыкладна 85 км ад Мінска).

Калі: 29 ліпеня – 15 жніўня 2019

Каб стаць валанцёрам Летняга інтэграцыйнага намётавага лагера-семінара «Круглае возера-2019», неабходна:

  • мець шчырую матывацыю
  • мець досвед валанцёрскай дзейнасці
  • быць старэйшым за 18 год
  • мець добрыя камунікатыўныя здольнасці, дабразычлівасць, гнуткасць, ветлівасць, ураўнаважанасць
  • адказна і аператыўна працаваць

Валанцёры забяспечваюцца:

  • бясплатным харчаваннем
  • магчымасцю бясплатнага ўдзелу ў праграме лагера

Больш інфармацыі пра летнік можна даведацца тут. 

На конт валанцёрства пісаць на адрас электроннай пошты: different-equal@mail.ru або ў асабістыя паведамленні https://vk.com/kolvami