Валанцёрства на летніку для падлеткаў

Дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Свет без межаў” шукае валанцёраў у летнікі для падлеткаў, арганізаваных на базе спецыяльных навучальных устаноў Магілёва.

Калі? Летнікі будуць ладзіцца на працягу ўсяго лета: 25-29 чэрвеня, 6-10 жніўня і 20-24 жніўня.

Для каго? Для ўдзелу патрабуюцца хлопцы ад 18 гадоў, якія зацікаўлены ў працы з падлеткамі і развіцці сваіх педагагічных  і камунікатыўных здольнасцяў. Вітаюцца выпускнікі і студэнты педагагічных факультэтаў.

Фінансавыя ўмовы: удзел бесплатны, харчаванне і жыллё ўдзельнікам забяспечваецца арганізацыяй.

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся да Анастасіі Катлячковай (тэл. +375298609361), vk, fb