Валанцёрства на поўдні Італіі

Грамадскае аб’яднанне “VulcanicaMente” разам з ГА “Цэнтр “Трэці сектар” запрашаюць валанцёра/валанцёрку на ЕВС-праект у Італіі.

Калі: сакавік 2018 – люты 2019 года.
Дзе: Леччэ, Італія.

VulcanicaMente  – некамерцыйная арганізацыя на поўдні Італіі, якая прапаноўвае мясцовай супольнасці магчымасць развіваць свае кампетэнцыі ў сферах нефармальнай адукацыі, мабільнасці, міжкультурнага і міжпакаленчага паразумення. Арганізацыя рэалізуе мясцовыя ініцыятывы і ўдзельнічае ў еўрапейскіх праектах.

Калі табе ад 18 да 30 гадоў, цябе цікавіць нефармальная адукацыя і НДА-мэнэджмент, і ты жадаеш на год апынуцца ў свеце італьянскай мовы і культуры, гэты праект для цябе!

Валанцёр/ка атрымае магчымасць:

  • дапамагаць выкладчыкам у правядзенні моўных курсаў для дарослых і дзяцей з выкарыстаннем нефармальных метадаў адукацыі;
  • арганізаваць клуб сваёй роднай мовы;
  • прасоўваць магчымасці Erasmus+ сярод мясцовых жыхароў;
  • распрацоўваць ідэі з камандай Vulcanicamente – планаванне мясцовых мерапрыемстваў, а таксама праектаў ў межах праграма Эразмус+, напісанне заяўкі, рэалізацыя і мэнэджмент праекта;
  • працаваць у офісе з камандай;
  • весці блог валанцёра, дзяліцца сваім досведам і натхняць іншых;
  • стварыць ровар сваімі рукамі.

Валанцёры/кі будуць мець магчымасць распрацоўваць і арганізоўваць свае ўласныя мерапрыемствы, семінары, мясцовыя і міжнародныя праекты.

Валанцёр_ка будзе працаваць 35 гадзін на тыдзень (не больш за 7 гадзін у дзень). Расклад гнуткі, будзе складзены і ўзгоднены разам з камандай. Валанцёр_ка з Беларусі будзе працаваць разам з валанцёрам_кай з Грэцыі.

Фінансавыя ўмовы

Праектам забяспечваецца даезд на месца і назад, страхоўка, пражыванне і харчаванне, а таксама выдаткоўваюцца кішэнныя грошы.

Як падацца

Каб падаць заяўку на ўдзел у праекце, патрэбна да 27 верасня запоўніць заяўку (у графе Sending organisation трэба выбраць “NGO “Centre “The Third Sector” ) і даслаць CV на ангельскай ці італьянскай мове на е-адрас 3sektaryia@gmail.com з пазнакай “Валанцёрства ў Леччэ”.

Напрыканцы праекта валанцёры атрымаюць Youthpass-сертыфікат з апісаннем кампетэнцый, развітых у межах праекту.