Валанцёрства на “Рэмары”

9-12 жніўня “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” ладзіць адукацыйны фестываль “Рэмара”для маладзёнаў, якія хочуць пабудаваць краіну мары.

Валанцёрская каманда фестывалю запрашае ў сваю сям’ю тых, хто не баіцца працы! Гатаваць на вогнішчы, піліць дошкі ды атачаць любоўю ўдзельнікаў/ц і лектараў/к – калі штосьці з гэтага пра вас, не маруйце часу і запаўняйце форму па спасылцы.

Месца правядзення фестывалю: хутар Раўбічы пад Мінскам

Даты, на якія патрэбная валанцёрская дапамога: 9-13 жніўня

Усе падрабязнасці пра праграму фестывалю можна даведацца на сайце.