Валанцёрства ў Чэхіі

МАЦ “Фiальта” шукае валанцёра на доўгатэрміновы ЕВС-праект у Чэхіі.

Калі: 1 лютага – 31 жніўня 2019 года.
Дзе: Myslibořice, Чэхія.

У праекце будуць удзельнічаць валанцёры з розных краінаў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост – 18-30 гадоў;
  • мець жаданне працаваць са сталымі людзьмі і дзецьмі;
  • быць готовым працаваць з людзьмі з інваліднасцю;
  • валоданне чэшскай альбо ангельскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Ролі і абавязкі валанцёра/валанцёркі:

  • дапамога ў суправаджэнні сталых людзей падчас лячэння (50%);
  • дапамога ў інтэграцыі сталых людзей, мясцовых валанцёраў, дзяцей і моладзі (30%);
  • арганізацыя адукацыйнай дзейнасці ў пачатковай школе Myslibořice (10%);
  • удзел у сустрэчах валанцёраў, ацэнка вынікаў навучання падчас праекта, падрыхтоўка Youthpass (5%).

Фінансавыя ўмовы

Валанцёру аплачваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскую страхоўку. У межах праекта таксама арганізуецца базавы курс чэшскай мовы.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць сваё CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас evs.fialta@gmail.com, тэма ліста «ЕВС, Чэхія».

Дэдлайн – 15 жніўня 2018 года.