Валанцёрства ў Латвіі і праца з моладдзю

Еўрапейскі корпус салідарнасці ў Латвіі тэрмінова шукае валанцёраў на праект, які дазволіць развіць і ўдасканаліць кампетэнцыі ў галіне працы з моладдзю ў моладзевых цэнтрах.

Калі: 1 верасня 2019 – 30 жніўня 2020 года.
Дзе: Рэзэкнэ, Латвія.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўросце 18-30 гадоў, якія валодаюць ангельскай мовай на размоўным узроўні, умеюць працаваць у гнуткім графіку і маюць зацікаўленасць да тэмы праекты.

Eastern Latvian center of creative services адкрыты для моладзі 13-25 гадоў. Цэнтр крэатыўных паслуг прапануе дзецям і моладзі розныя мерапрыемствы і семінары – каля 90 праграм, такія як сучасныя і бальныя танцы, заняткі на музычных інструментах, выяўленчае мастацтва, кераміка, дрэваапрацоўка, рукадзелле, робататэхніка Lego, шашкі, шахматы і г.д.

Асноўная задача валанцёра – працаваць з дзецьмі і моладдзю, праводзіць і арганізоўваць розныя творчыя майстэрні, мерапрыемствы. Таксама валанцёры праводзяць урокі роднай мовы, творчыя майстар-класы, кулінарныя варкшопы, арганізуюць некаторыя міжнародныя мерапрыемствы, знаёмяць са сваёй кухняй, культурай і традыцыямі, дапамагаюць арганізоўваць мясцовыя мерапрыемствы, прысвечаныя Вялікадню, Калядам, нацыянальным мерапрыемствам.

Каб стаць валанцёрам, неабходна даслаць CV у фармаце Europass і кароткую матывацыю на е-адрас evs.oip@gmail.com. У тэме ліста неабзодна пазначыць Латвія_ЕВС.

Дэдлайн – 20 жніўня 2019 года.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі. Таксама валанцэры будуць атрымліваць грошы на кішэнныя выдаткі.

З пытаннямі можна звяртацца ў «Офіс прасоўвання ініцыятыў». Кантактны тэлефон +37529 395 85 02 (Ірына), evs.oip@gmail.com