Валанцёрства ў Латвіі

ОПІ шукае валанцёраў, якія гатовыя паехаць на адзін год у невялікі горад Цінужы, каб працаваць з мясцовай моладдзю. Прымаючая арганізацыя прапануе валанцёрам удзельнічаць у жыцці школы і культурнага цэнтра Цінужы.

Валанцёры, якія ўжо працуюць там, арганізоўваюць мерапрыемствы (і забаўляльныя, і адукацыйныя), вучаць дзяцей англійскай мове і навыкам працы з кампутарам, дапамагаюць у рабоце гістарычнага музея і бібліятэкі. У праекце задзейнічаны 10 валанцёраў з розных краін: ёсць шанец пазнаёміцца ​​з людзьмі з Турцыі, Грэцыі, Францыі, Румыніі, Арменіі, Партугаліі і іншых, што вельмі ўразнастаіць ваш вопыт.

Пачаць трэба ўжо ў самы бліжэйшы час, таму не саромейцеся і дасылайце вашыя матывацыйны лісты на англійскай і CV ў фармаце Europass на адрас evs.oip@gmail.com.