Валанцёрства ў Польшчы

Асацыяцыя Анавой шукае валанцёрку ці валанцёра з Беларусі ў дзіцячы садок у Гродку (недалёка ад мяжы з Беларуссю).

У рамках гэтага праекта арганізатары плануюць стварыць творчую прастору для навучання дзяцей і моладзі ў цэнтры пачатковай школы ў сельскай мясцовасці, каб дапамагчы ім стаць адказнымі грамадзянамі, паважаць навакольнае асяроддзе і паважаць усіх. Таксама яны плануюць развіваць супрацоўніцтва паміж фармальнай і нефармальнай адукацыяй, каб аказаць большы ўплыў на развіццё асобы.

ЗАДАЧЫ Валанцёраў:

1. Падтрымка ў школьным клубе (цэнтр дапамогі пасля афіцыйных заняткаў) шляхам падрыхтоўкі і арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў і семінараў для дзяцей.

2. Арганізацыя моўных семінараў, нефармальных сустрэч і гульняў пра сваю краіну, культуру і традыцыі.

3. Стварэнне ўласных праектаў (у галіне спорту, музыкі, тэатра, мультымедыя, літаратуры, мовы і г.д.)

4. Анімацыя розных нефармальных мерапрыемстваў унутры і за межамі школы (у супрацоўніцтве з іншымі мясцовымі ўстановамі)

Больш інфармацыі і форма заяўкі па спасылцы. Дэдлайн для заявак – 15.07.2019.