Валанцёрства ў праекце са сталымі людзьмі ў Чэхіі

Чэская арганізацыя Hodina H  запрашае на доўгатэрміновы ЕВС, на якім адначасова будуць працаваць валанцёры з розных краінаў.

Профіль кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост ад 18 да 30 год
  • жаданне працаваць з людзьмі сталага ўзросту
  • гатоўнасць працаваць з людзьмі з інваліднасцю
  • валоданне чэскай альбо ангельскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца неабзодным

Фінансавыя ўмовы: праект фінансуецца праграмай «Эразмус плюс», пакрываюцца ўсе выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскую страхоўку. Таксама прадстаўляецца базавы курс чэскай мовы

Абавязкі валанцёраў:

  • дапамога ў суправаджэнні сталых людзей для лекавання (50%)
  • судзейнічанне сацыяльнай інтэграцыі сталых людзей, мясцовых валанцёраў, дзяцей і моладзі (30%)
  • арганізацыя адукацыйнай дзейнасці ў пачатковай школе (10%)
  • дапамога ў даглядзе (10%)
  • удзел у сустрэчах валанцёраў, ацэнка вынікаў навучання ў межах праекта, падрыхтоўка Youthpass (5%)

Калі: 01.02. 2019 – 31.08. 2019 (7 месяцаў)

Месца: Myslibořice (Чэхія), невялікі насельны пункт

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна даслаць СV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на адрас  evs.fialta@gmail.com не пазней за 30 верасня 2018 з тэмай ліста «ЕВС, Чехия».